Valheim

Valheim

Not enough ratings
Беларусізатар Valheim - Беларуская мова (Belarusian) у Valheim
By dymniška and 1 collaborators
Поўны пераклад Valheim на беларускую мову для версіі 0.220.5.
   
Award
Favorite
Favorited
Unfavorite
Беларусізатар Valheim


Поўны пераклад Valheim на беларускую мову для версіі 0.220.5 ад каманды łokar. Адаптаваны для Windows і Linux. Афіцыйны правапіс.

Калі хочаце памагчы ў стварэнні версіі клясычным правапісам ці лацінкай, напішыце нам!
Усталяванне
Праз Vortex (рэкамендуецца)
  • Спампуйце, усталюйце і запусціце Vortex[www.nexusmods.com] Увайдзіце ў ім у свой уліковы запіс з NexusMods.


  • Ва ўкладцы Games(гульні) знайдзіце Valheim i націсніце Manage(кіраваць). Дачакайцеся, пакуль Vortex падрыхтуе Valheim да гульні з мадыфікацыямі.


  • Спампуйце мадыфікацыю Jotunn[www.nexusmods.com]
    Яна неабходна для правільнай работы беларусізатара. Увайдзіце на старонку мода і націсніце Mod manager download (Спампаваць з дапамогай менеджара модаў).

    Калі ўсё выканана правільна, вы зможаце сачыць за прагрэсам спампоўвання ў менеджары модаў ва ўкладцы Downloads (Спампоўванні).

  • Спампуйце мадыфікацыю Беларусізатар[www.nexusmods.com]
    Для гэтага такім самым чынам увайдзіце на старонку мода і націсніце Mod manager download (Спампаваць з дапамогай менеджара модаў).


  • Калі ў гульні не з'явілася беларуская мова і вы бачыце ў кансолі BepInEx (запускаецца разам з гульнёй) паведамленне пра памылку — «Bepinex could not run preloader»

    Стварыце тэчку з назвай unstripped_corlib у месцы ўсталявання Valheim, звычайна гэта будзе:
    C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Valheim

  • Пасля завяршэння ўсталявання націсніце Start у верхнім левым куце праграмы.


  • Выберыце ў наладах гульні беларускую мову.

Праз r2modman (рэкамендуецца)
  • Спампуйце і ўсталюйце r2modman[r2modman.com]
    Запусціце гэту праграму.

  • Сярод прапанаваных гульняў выберыце Valheim


  • Выберыце версію гульні (Steam ці Xbox). Выберыце альбо стварыце новы профіль.


  • Ва ўкладцы Online (Анлайн) вышукайце «Bielarusizatar Valheim»


  • Націсніце Download (Спампаваць), выберыце найнавейшую версію мадыфікацыі

  • Пасля завяршэння ўсталявання націсніце Start modded (Пачаць гульню з мадыфікацыямі)

Уласнаруч
  • Спампуйце і ўсталюйце BepInExPack Valheim[thunderstore.io] адпаведна інструкцыі (Калі коратка, то разархівуйце і перанясіце змесціва тэчкі BepInExPack_Valheim у тэчку:
    C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Valheim

  • Спампуйце ўласнаруч мадыфікацыю Jotunn[www.nexusmods.com] і разархівуйце ў тэчку:
    C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Valheim\BepInEx/plugins

  • Спампуйце ўласнаруч беларусізатар[www.nexusmods.com] і замяніце бягучую тэчку plugins тэчкай з архіва:
    C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Valheim\BepInEx/plugins

  • Запусціце гульню як звычайна і выберыце беларускую мову ў наладах.
Скрыншоты




Кантакты


Над перакладам працавалі:
Ueschar[t.me]
dymniska[t.me]
Данік[t.me] (Пераклад вершаў)
Kanstantsin Loichyts[www.proz.com] (Рэдактар)

Сацсеткі каманды:
Тэлеграм-канал[t.me]
Твітар
Дыскорд-сервер[discord.com]
Старонка на Nexus[www.nexusmods.com]
Старонка на Thunderstore[www.nexusmods.com]
Дапамога з перакладам[forms.gle]

Прыемнай гульні!
4 Comments
HULEC 1 Jun @ 7:34am 
Дзякуй вялікі за такую працу!
Alkatras 17 May @ 8:47am 
ГЭТА
ПРОСТА
АХУЕННА
prescko 15 May @ 8:00am 
Питань немає, усе супер! :extralife:
Ueschar  [author] 13 May @ 1:23pm 
Калі з’явяцца пытанні, пішыце нам у Discord